Хосьні Мубарак выйдзе на волю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.08.2013 17:26
                    
                                 
                
                
                    Такім чынам пастанавіў эгіпецкі суд.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Хосьні Мубарак выйдзе на волю. Эгіпецкі суд вырашыў аб вызваленьні экс-прэзыдэнта.
Былы кіраўнік Эгіпту можа пакінуць турму нават сёньня, таму што на дадзены момант няма ніякіх юрыдычных падстаў для яго затрыманьня.
Зрынутага лідэра Эгіпта абвінавачвалі, між іншым, у датычнасьці да забойства амаль 900 чалавек у Каіры й іншых гарадах краіны  падчас рэвалюцыі, якая адбылася 2,5 гада таму.
У мінулым годзе суд прыгаварыў Хосьні Мубарака да пажыцьцёвага зьняволеньня, але суд другой інстанцыі прыняў абскарджваньне былога прэзыдэнта й ягоны працэс пачаўся нанава.
85-гадовага Хосьні Мубарака судзілі таксама за карупцыю.
аз