Logo Polskiego Radia
Print

Даклад ЭП: сытуацыя ў Беларусі застаецца цяжкой

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2013 09:34
ЭЗ гатовы супрацоўнічаць зь Менскам, але толькі пры ўмове, што ўсе палітычныя зьняволеныя будуць вызваленыя й рэабілітаваныя.
fot. East News
fot. East News

Эўрапарлямэнт на сэсіі ў Страсбургу ўчора вечарам абмеркаваў даклад аб сытуацыі ў Беларусі. Дакумэнт падрыхтаваў эўрадэпутат ад Летувы Юстас Палецкіс. Прэзэнтуючы дакумэнт, Палецкіс зазначыў, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае заставацца цяжкой.

Выступаючы на паседжаньні Эўрапарлямэнта, эўракамісар па пытаньнях пашырэньня й добрасуседзтва Штэфан Фюле зазначыў, што сытуацыя ў Беларусі пакуль не мяняецца. У якасьці прыкладу ён прывёў наступныя факты: сямёра палітзьняволеных надалей знаходзяцца ў турмах, мараторый на сьмяротнае пакараньне ўсё яшчэ ня ўведзены, працягваецца перасьлед актывістаў грамадзянскай супольнасці й крытыкаў улады.

Фюле падкрэсьліў, што Эўразьвяз гатовы паўнавартасна супрацоўнічаць зь Менскам, але толькі пры ўмове, што «ўсе палітычныя зьняволеныя будуць вызваленыя й рэабілітаваныя, а Беларусь прадэманструе прагрэс у сфэры захаваньня правоў чалавека".

У сувязі з гэтым, падкрэсьліў эўракамісар, у ЭЗ няма выбару, апрача як працягнуць у дачыненьні да Беларусі палітыку абмежавальных мер, да перагляду якіх Рада Эўразьвязу вернецца ў кастрычніку гэтага года.

паводле БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт