Logo Polskiego Radia
Print

У Ісляндыі ўсё больш палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2013 17:46
Пасьля некалькіх гадоў эканамічнага крызысу колькасьць імігрантаў зноўку расьце.

/

Расьце колькасьць польскіх грамадзян, якія пасяляюцца ў Ісляндыі. Паводле апошніх статыстычных дадзеных, апублікаваных у сталіцы гэтай краіны Рэйк'явіку, за першыя 9 месяцаў гэтага года на выспу з намерам пасяліцца прыбылі амаль 1020 польскіх грамадзян. Гэта на сто чалавек больш, чым за ўвесь мінулы год.

Паводле афіцыйных дадзеных за 2012 год, адначасова Ісляндыю пакінулі больш за 750 палякаў. Яны або вярнуліся на радзіму, або пераехалі ў іншую дзяржаву.
Мяркуецца, што колькасьць палякаў у Ісляндыі, пра якую гаварылі апошнія дадзеныя, то бок 9 300 чалавек, сёлета будзе значна перавышаная.

Паляпшэньне эканамічнай сытуацыі ў Ісляндыі пасьля некалькіх гадоў крызысу прычыняецца да паўторнага росту лічбы імігрантаў. Апрача палякаў, якія складаюць самую вялікую групу замежнікаў, на выспе назіраецца таксама рост колькасьці грамадзянаў Нямеччыны, ЗША, Даніі й Летувы.

Ужо цяпер больш за 7% жыхароў Ісляндыі - замежнага паходжаньня, падобным чынам як у Швэцыі. Сярэдні статыстычны паказьнік па астатніх краінах ЭЗ складае 4%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт