Logo Polskiego Radia
Print

Саудаўская Арабія: пяць гадоў турмы жанчынам-кіроўцам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.10.2013 16:30
Улады краіны паінфармавалі, што жанчыны, якія будуць злапаныя падчас кіраваньня аўтамабілем, будуць пакараныя.

Пакараньня могуць таксама спадзявацца асобы, якія падтрымліваюць жанчын у інтэрнэце.

Міністар унутраных спраў Саудаўскай Арабіі Мансур ал-Туркі паінфармаваў, што ўсе інтэрнаўты, якія не паслухаюць заклікаў не падтрымліваць жанчын, якія дамагаюцца права на кіраваньне аўтамабілем, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці. Ім будзе пагражаць нават да 5 гадоў пазбаўленьне волі.

Справа ў тым, што актывісты выкарыстоўваюць менавіта інтэрнэт, каб пераканаць жанчын змагацца за свае правы. У сацыяльных сетках разьмешчаны заклікі да ўдзелу ў суботнім пратэсьце, у рамках якога жанчыны сядуць за руль.

Саудаўская Арабія зьяўляецца адзінай краінай у сьвеце, дзе жанчынам нельга кіраваць аўтамабілямі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт