Logo Polskiego Radia
Print

Апэрацыя КДБ РБ на тэрыторыі Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.10.2013 11:01
Супрацоўнікі КДБ спрабавалі затрымаць у Расеі экс-мэнаджара Беларускай калійнай кампаніі.

Супрацоўнікі беларускага КДБ спрабавалі затрымаць у Маскве былога топ-мэнаджара Беларускай калійнай кампаніі Ігара Яўстратава, абвешчанага ў канцы жніўня Генпракуратурай Беларусі ў вышук за злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў рамках канфлікту паміж "Беларуськаліем" і "Уралкаліем", паведаміла ананімная крыніца. Прэс-служба КДБ абвергнула інфармацыю пра спробу затрыманьня й назвала яе правакацыяй.

Паводле крыніцы, у Маскве пры пасадцы на цягнік у Санкт-Пецярбург да Яўстратава падыйшлі чатыры чалавекі ў цывільнай вопратцы, адзін зь іх прад'явіў пасьведчаньне супрацоўніка КДБ Беларусі. Пад прымусам яны зьнялі Яўстратава зь цягніка й паспрабавалі вывесьці з тэрыторыі вакзалу. Аднак на абураныя воклічы затрыманага падыйшлі супрацоўнікі расейскай паліцыі.

У выніку ўся група прайшла ў аддзяленьне паліцыі, дзе супрацоўнікі КДБ прад'явілі ордэр на арышт Яўстратава. Аднак паколькі гэты ордэр быў аформлены неналежным чынам, то адвакатам удалося "адбіць" затрыманага. Супрацоўнікам КДБ Беларусі было рэкамендавана больш не зьдзяйсьняць незаконных дзеяньняў на тэрыторыі РФ. Паводле крыніцы, згаданы факт зьяўляецца крымінальшчынай, дэ-факта й дэ-юрэ спробай выкраданьня чалавека на тэрыторыі Расеі спэцслужбай іншай дзяржавы.


tut.by/прайм/интэрфакс/риа новости/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт