Logo Polskiego Radia
Print

КДБ адмаўляе “маскоўскую апэрацыю”

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 26.10.2013 13:49
Паводле СМІ, беларускія спэцслужбы спрабавалі затрымаць аднаго з былых топ -мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі.

У Камітэце дзяржбясьпекі Беларусі заявілі, што распаўсюджаная інфармацыя пра спробу затрыманьня беларускімі спэцслужбамі ў Маскве аднаго з былых топ -мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі носіць правакацыйны характар, і адмовіліся яе камэнтаваць.

«Распаўсюджаная інфармацыя зьяўляецца відавочнай правакацыяй, мы яе не камэнтуем», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу начальнік прэс-службы беларускага КДБ Артур Стрэх.

Як паведаміла раней "Інтэрфаксу" крыніца ў праваахоўных органах, на Ленінградзкім вакзале ў Маскве была зроблена спроба затрыманьня аднаго з былых топ-мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі Дзьмітрыя Самойлава, аднак потым ён быў адпушчаны.

Па дадзеных крыніцы "Інтэрфакса", спроба затрыманьня экс-мэнэджара была зьдзейсьненая прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў. Раней ён быў абвешчаны Менскам у міжнародны вышук па так званай справе "Уралкалія".

дг/Інтэрфакс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт