Logo Polskiego Radia
Print

А.Борыс заклікала Польшчу не забываць пра СПБ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.10.2013 14:45
Кіраўнік рады непрызнаванага Менскам Саюзу палякаў Анжаліка Борыс заклікала Польшчу да пасьлядоўнай палітыкі падтрымкі арганізацыі.

Саюз палякаў Беларусі зьвярнуўся па дапамогу да ўрада Польшчы. Кіраўнік рады непрызнаванага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў Анжаліка Борыс заклікала ўлады Польшчы да пасьлядоўнай палітыкі падтрымкі арганізацыі.
Рада арганізацыі сабралася ў Беластоку. Як адзін з накірункаў падтрымкі Анжаліка Борыс назвала падтрымку навучальных устаноў, якія стварыў у Беларусі Саюз палякаў. Між іншага, арганізацыі патрэбныя падручнікі для вывучэньня польскай мовы. У сваю чаргу старшыня саюзу Мечыслаў Яськевіч адзначыў, што праблемай таксама зьяўляецца атрыманьне польскіх візаў сябрамі арганізацыі, а таксама адсутнасьць у СПБ офіса.
Прадстаўнікі Саюзу палякаў Беларусі прыехалі ў Беласток па запрашэньню прэзыдэнта горада Тадэвуша Трускаляскага.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт