Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы арыштоўваюць польскія фуры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2013 16:06
Грузавыя кампаніі зьвернуцца па дапамогу да польскіх уладаў.

Беларускія ўлады арыштоўваюць польскія фуры. Асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў у Польшчы паведамляе, што апошнім часам беларусы арыштавалі некалькі транспартных сродкаў, якія належаць польскім транспартным кампаніям.

Тадэвуш Вільк з асацыяцыі кажа, што нават калі польскія перавозчыкі зьдзейсьнілі нейкія парушэньні, то такое пакараньне не зьяўляецца адэкватным. Паводле заяваў аўтаперавозчыкаў, польскія грузавікі арыштоваліся на аснове дакумэнтаў, падробленых беларускім бокам.

Тым часам уласьнікі кампаніяў зазначаюць, што затрыманьне аўтамабіля азначае адсутнасьць заробкаў і даўгі па крэдытах і лізінгу.

Спроба высьвятленьня пытаньня зь беларускім бокам не прынесла посьпеху. Таму перавозчыкі хочуць зьвярнуцца па дапамогу да прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў і чыноўнікаў ЭЗ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт