65 тыс. дал. атрымае ляўрэат узнагароды Шымборскай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.11.2013 12:31
Узнагарода імя нобэлеўская ляўрэаткі Віславы Шымборскай зьяўляецца найбольш прэстыжнай літаратурнай узнагародай у Польшчы.
Больш за 200 тысяч злотых (65 тыс. дал.) атрымае ляўрэат узнагароды імя Віславы Шымборскай. Вечарам адбудзецца ўрачыстасьць уручэньня літаратурнай узнагароды, якую ў сваім завяшчаньні заснавала нобэлеўская ляўрэатка.
На конкурс былі дасланыя больш за 180 працаў. У фінале змагаліся пяць найлепшых – кажа старшыня Фонду імя Віславы Шымборскай Міхал Русінэк. “Гэта томы паэзіі аўтараў: Юстыны Баргельскай, Крысьціны Дамброўскай, Лукаша Яраша, Кшыштафа Карскага й Яна Палькоўскага”.
Узнагарода імя Шымборскай мае міжнародны характар. Яна прызнаецца штогод за кнігу паэзіі, выдадзеную на польскай мове, як у арыгінале, так і перакладзе. Пераможца атрымае чэк на 200 тысяч злотых.
Узнагарода імя Віславы Шымборскай зьяўляецца найбольш прэстыжнай літаратурнай узнагародай у Польшчы. У склад журы ўваходзяць, між іншым, швэдзкі перакладчык польскай і францускай літаратуры Андэрс Бадэгард, гішпанскі паэт Абэль Сар’яна, эсэіст і паэт Адам Паморскі, крытык і гісторык літаратуры Мар’ян Сталя.
ав