Logo Polskiego Radia
Print

Нелегальныя візы для ўкраінцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2013 17:33
Працаўнікі турагенцтва далі непраўдзівыя зьвесткі.

Больш за паўтары тысячы ўкраінцаў незаконна атрымалі дакумэнты, якія дазваляюць на ўезд на тэрыторыю Польшчы й іншых краін Шэнгенскай зоны.

Катавіцкая пракуратура выставіла абвінавачваньне ў падрабленьні дакумэнтаў пяці працаўніком турагенцтва, якія за грошы пісалі несапраўдныя дакумэнты, то бок, запрашэньні ў краіну. На гэтай падставе грамадзяне Ўкраіны атрымалі візы ў консульствах.

Абвінавачваньне было накіраванае ў Раённы суд у Жыўцу.

На падставе несапраўдных сьведчаньняў гэтых асобаў 542 грамадзяне Ўкраіны незаконна атрымалі візавыя дакумэнты.

Абвінавачаным пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт