У Польшчы ўраган забіў траіх чалавек (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.12.2013 16:38
На аўто абрынулася дрэва, загінулі кіроўца й двое пасажыраў, чацьвёрты пасажыр у крытычным стане дастаўлены ў клініку.
PAP/Jan Dzban
У выніку самага моцнага за апошнія 30 гадоў атлянтычнага шторму "Ксаўер" у Польшчы загінулі трое чалавек і яшчэ шасьцёра чалавек атрымалі раненьні. На паўночным захадзе краіны на аўтамабіль абрынулася дрэва. Загінулі кіроўца й двое пасажыраў, чацьвёрты пасажыр у крытычным стане дастаўлены ў клініку. Найбольшыя шкоды цыклён нанёс паўночна-заходнім і паўднёвым рэгіёнам Польшчы, дзе без электрычнасьці засталіся больш як 400 тыс. хатніх гаспадарак. З-за ўраганнага ветру часткова паралізаваная праца аэрапортаў Польшчы, нацыянальная авіякампанія LOT адклікала частку рэйсаў. Некаторыя дарогі заблякаваныя паваленымі ўраганам дрэвамі.
вс