Logo Polskiego Radia
Print

Валэнса : няма Эўропы без Украіны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.12.2013 16:53
Так былы лідэр польскай Салідарнасьці пракамэнтаваў сытуацыю ў гэтай краіне.
Колишній президент Польщі Лєх ВаленсаКолишній президент Польщі Лєх ВаленсаLech Walesa Institute

“Няма Эўропы без Украіны, - заявіў Лех Валэнса, наведваючы свае родныя мясьціны паблізу Плоцка. На думу былога прэзыдэнта Польшчы, адзіным рашэньнем у сёньняшняй сытуацыі зьяўляецца дыялёг. На думку Леха Валэнсы, міжнародная супольнасьць, у тым ліку й Польшча, павінна параканаць у гэтым афіцыйны Кіеў. Гарантам празрыстасьці такіх перамоваў быў бы назіраючы за імі “ўвесь сьвет, у тым ліку Польшча”.

Паводле словаў Леха Валэнсы, нельга адразаць Украіну ад Расеі, ад якой яна моцна залежыць. На думку экс-прэзыдэнта, калі Расея «адлучыцца” ад Украіны, то Эўрапейскі Зьвяз ня будзе ў стане пакрыць страты ад гэтага для Ўкраіны. Лех Валэнса ўпэўнены, што ЭЗ павінен пераканаць Расею ў тым, што Масква таксама скарыстаецца на далучэньні Ўкраіны да ЭЗ.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт