Logo Polskiego Radia
Print

З 1 студзеня Латвія ўводзіць эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.12.2013 14:19
І гэта будзе нямецкае эўра, бо Рыга папрасіла падтрымку ў Бэрліна.

З 1 студзеня Латвія ўводзіць эўра. І гэта будзе нямецкае эўра, бо Рыга папрасіла падтрымку ў Бэрліна.
Латвія з насельніцтвам у 2 млн. чалавек ня ў стане надрукаваць і адчаканіць эўрапейскай валюты. Паводле Цэнтрабанка Латвіі, Нямеччына пазытыўна адрэагавала на просьбу Рыгі. У краіну было прывезена 100 млн. эўра банкнотамі й 400 млн. манэтамі. Чыноўнікі латвійскага банка таксама раскрылі, што грошы былі дастаўлена ў Латвію марскім і авіяцыйным шляхам.
У апошнія дні банкноты пад узмоцненай аховай дастаўляліся ў банкаматы. Урад Латвіі ацэньвае кошт увядзеньня эўрапейскай валюты на 100 млн. эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт