Logo Polskiego Radia
Print

Заўзятары адзначылі 45-ы дзень народзінаў Шумахера

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2014 17:42
Міхаэль Шумахер надалей знаходзіцца ў крытычным стане.
sommetsports.co.nzsommetsports.co.nz

Перад будынкам шпіталя ў францускім Грэноблі сабраліся прыхільнікі аўтамабільнага клюбу „Фэрары”. Так яны адзначылі 45-ы дзень народзінаў Міхаэля Шумахера.

Шматразовы чэмпіён сьвету па аўтагонках кляса „Формула-1” Міхаэль Шумахер надалей знаходзіцца ў крытычным стане.

Вядомы нямецкі аўтагоншчык атрымаў траўму галавы падчас катаньня на горных лыжах у францускім курорце Мэрыбэль.

Абсьледаваньне выявіла ў яго кровазьліцьцё ў мозг. Міхаэль Шумахер знаходзіцца ў коме.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт