Logo Polskiego Radia
Print

У панядзелак - пахаваньне Арыэля Шарона

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2014 16:45
У жалобных урачыстасьцях будзе ўдзельнічаць шмат сусьветных лідараў.
rtr.chrtr.ch

Жыхары Ерусаліма разьвітваюцца з памерлым учора былым прэм'ер-міністрам Ізраіля Арыэлем Шаронам. Труна зь яго целам выстаўлена на плошчы перад Кнэсэтам. Усе грамадзяне маглі ўшанаваць памерлага палітыка да вечара. Пахаваньне Шарона заплянаванае на панядзелак.

Да часу пахаваньня палітыка ў ізраільскім парлямэнце былі адмененыя ўсе афіцыйныя сустрэчы.

Пахавальныя ўрачыстасьці пачнуцца ў Кнэсэце ў панядзелак раніцай. У іх, апрача ізраільскіх уладаў, будуць удзельнічаць, між іншым, віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, міністры замежных спраў Расеі й Нямеччыны, былы прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр.

Арыэль Шарон будзе пахаваны ў сваёй рэзыдэнцыі на пустыні Нэгеў, побач са сваёй другой жонкай Лілі, якая памерла ў 2000 годзе.

Арыэль Шарон памер у суботу ва ўзросьце 85 гадоў у шпіталі ля Тэль-Авіва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт