Logo Polskiego Radia
Print

500 тысячаў іншаземцаў апынуліся ў чорным сьпісе РФ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.01.2014 17:34
Сярод іх таксама дарадчык Радыё Свабодная Эўропа.

Паўмільёна іншаземцаў не атрымае расейскай візы. Такое рашэньне прыняла Фэдэральная міграцыйная служба, сьцьвярджаючы, што яны парушылі расейскі закон аб міграцыі.

У чорным сьпісе апынуўся таксама Дэвід Сатэр, вядомы амэрыканскі журналіст, які працаваў у Расеі ў якасьці дарадцы Радыё Свабодная Эўропа - Радыё Свабода зь верасьня мінулага года.

Амэрыканец лічыць, што непажаданай асобай яго прызналі расейскія спэцслужбы.

Сатэру яшчэ ў сьнежні мінулага года паведамілі, што ягоная просьба аб візе задаволеная, і МЗС Расеі прысвоіў ягонаму хадайніцтву афіцыйны нумар, які ён меў прад’явіць у расейскай амбасадзе ва Ўкраіне.

Тым часам, як паведамляе журналіст, у амбасадзе Расеі ў Кіеве яму заявілі, што ягоная прысутнасьць у Расеі непажаданая, таму яго прашэньне аб візе адхіленае.

У сваю чаргу, МЗС Расеі тлумачыць, што Сатэр прыехаў у Расею 21 лістапада мінулага года й павінен быў неадкладна зьвярнуцца ў маскоўскі офіс для атрыманьня новай візы, аднак ён зрабіў гэта толькі 26 лістапада. Такім чынам, паводле расейскага МЗС, амэрыканец некалькі дзён знаходзіўся на тэрыторыі Расеі незаконна.

За гэткае парушэньне расейскае заканадаўства прадугледжвае пакараньне ў выглядзе забароны на ўезд тэрмінам ад 3 да 10 гадоў. Па аналягічнай прычыне ў расейскім сьпісе неўязных апунуліся паўмільёна замежнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт