Logo Polskiego Radia
Print

Водны шлях „Днепр-Вісла-Одэр”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.01.2014 17:36
Праект распрацоўваюць мясцовыя ўлады Польшчы, Беларусі і Ўкраіны.

Мясцовыя ўлады Польшчы, Беларусі і Ўкраіны хочуць адкрыць водны шлях „Днепр-Вісла-Одэр”.

Сустрэча зь беларускім бокам па гэтай справе адбылася ў сядзібе ваяводзкіх уладаў у Любліне.

Праект накіраваны на распрацоўку найбольш выгаднага варыянту буйнога міжнароднага шляху „Е-40” у адрэзку „Днепр-Вісла-Одэр”.

Яго рэалізацыя фінансуецца з Праграмы памежнага супрацоўніцтва Польшча - Беларусь - Украіна.

Водны шлях „Е-40” спалучае басейны Балтыйскага й Чорнага мораў, але зараз ён не выкарыстоўваецца з-за адсутнасьці суднаходства на рацэ Буг ад Берасьця да Варшавы.

Паводле ініцыятараў праекта, аднаўленьне гэтага воднага шляху дазволіць памежным рэгіёнам Польшчы, Беларусі і Ўкраіны стаць транспартнымі цэнтрамі міжнароднага значэньня й зьменшыць нагрузку на сыстэмы дарог.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт