Туск: ва Ўкраіне могуць здарыцца маштабныя правакацыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.03.2014 10:16
Варшава атрымлівае сыгналы аб тым, што ва Ўкраіне ў бліжэйшы час могуць маштабныя правакацыі - Дональд Туск.
Варшава атрымлівае сыгналы аб тым, што ва Ўкраіне ў бліжэйшы час могуць адбыцца яшчэ больш маштабныя правакацыі, чым у Данецку 13 сакавіка. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Як адзначыў кіраўнік польскага ўрада, падзеі ў Данецку могуць сьведчыць аб "набліжэньні яшчэ большай драмы, чым да гэтага часу".
Туск таксама праінфармаваў, што Варшава не прызнае легальным рэфэрэндум у Крыме, і таму Польшча ды міжнародная супольнасьць вырашылі не накіроўваць туды міжнародных назіральнікаў.
"Мы б хацелі, каб усе рашэньні паміж Украінай і Расеяй, таксама й па Крыме, не вырашаліся мэтадам супрацьзаконных зьдзейсьненых фактаў. Будучыня Крыму таксама павінна быць вынікам дыялёгу паміж Украінай і Расеяй пры ўдзеле міжнароднай супольнасьці, а ня актам гвалту", - зазначыў палітык.
укрінформ/вс