Logo Polskiego Radia
Print

Крымскія татары хочуць аўтаноміі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.03.2014 10:00
Кангрэс крымскіх татараў пачаў працэдуру стварэньня нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі.

Татары зьвярнуліся па дапамогу да ААН, Рады Эўропы, ЭЗ, АБСЭ ды Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.

Курултай крымскіх татараў прайшоў у Бахчысараі. На сходзе прысутнічаў цяперашні прэзідэнт Рэспублікі Татарстан, якая ўваходзіць у склад Расейскай Федэрацыі Рустан Мініханаў . Ён заявіў, што гатовы быць пасярэднікам у дыялёгу паміж Мэджлісам і Масквой.

Крымскія татары зьбіраюцца правесьці рэфэрэндум, каб прыняць рашэньне пра свае далейшыя дзеяньні ва ўмовах расійскай акупацыі паўвыспы. Пытаньні, якія вынясуць рэфэрэндум, вызначыць Курултай.
Крымскія татары ня ўдзельнічалі ў рэфэрэндуме 16-га сакавіка.

Яны складаюць 12-15% насельніцтва Крыму.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт