Азараў дамагаецца выключэньня са сьпісу санкцый ЭЗ 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        04.04.2014 08:09
                    
                                 
                
                
                    СМІ: экс-прэм'ер Украіны дамагаецца выключэньня са сьпісу санкцый ЭЗ.
                
                
                    
                         fot. glowimages.com
fot. glowimages.com
                     
                
                
                
               
                
                         
Эўрапейскія дыпляматы сьцьвярджаюць, што экс-прэм'ер Украіны Мікалай Азараў дамагаецца выключэньня яго прозьвішча са сьпісу санкцый ЭЗ, уведзеных супраць падазраваных у незаконным прысваеньні дзяржаўных сродкаў, паведамляе эўрапейскае выданьне EUobserver.
Па дадзеных выданьня, нямецкая адвакацкая кампанія Alber&Geiger прадстаўляе інтарэсы двух украінцаў, якія дамагаюцца размарожаньня актываў у ЭЗ. Тры дыпляматычныя крыніцы пацьвердзілі, што яшчэ 5 сакавіка ў адрас Рады ЭЗ паступіў запыт ад імя Азарава і "чальцоў яго сям'і", што дазволіла выданьню зрабіць выснову, што гаворка ідзе пра экс-прэм'ера і яго сына Аляксея, які таксама патрапіў у чорны сьпіс. Запыт, па інфармацыі дыпляматаў, разглядае працоўная група Рады ЭЗ па Ўсходняй Эўропе, Паўднёвым Каўказе і Цэнтральнай Азіі (COEST).
Згодна з нормамі ЭЗ, выключэньне са сьпісу санкцый павінна быць адобранае ўсімі краінамі-сябрамі Эўразьвязу. Калі краіны адмовяць пазоўнікам, то яны могуць зьвярнуцца ў суд ЭЗ у Люксембургу.
эб/ria.ru