Крэмль прапануе хабар за Крым
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.04.2014 09:24
Для атрыманьня фінансавай дапамогі ад Расеі Ўкраіне неабходна пагадзіцца са стратай Крыму.
www.volfoto.inf.ua
Пра гэта паведаміў расейскі міністар фінансаў Антон Сілуан па выніках сустрэчы зь міністрам фінансаў Нямеччыны Вольфгангам Шойбле ў Вашынгтоне.
Канстытуцыйная рэформа, легітымныя выбары прэзыдэнта й фармаваньне ўраду, зь якім можна было б дамаўляцца, легітымізацыя сытуацыі вакол Крыму ды ўрэгуляваньне напружанасьці ва ўсходніх абласьцях Украіны без дыскрымінацыі расейскага насельніцтва. Гэткія ўмовы высунуў расейскі міністар на перамовах з Захадам па нармалізацыі сытуацыі вакол Украіны. У адказ на гэта Расея гатовая прапанаваць крокі па дадатковай фінансавай дапамозе як у бюджэтных, так і ў газавых пытаньнях, сказаў Сілуан.
Аналягічныя ўмовы расейцы выказалі і падчас сустрэчы з кіраўніком Мінфіну ЗША Джэйкабам Лью.
Паводле pravda.com.ua