Памёр Габрыэль Гарсія Маркес 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.04.2014 11:02
                    
                                 
                
                
                    Ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1982 году ня стала на 87 годзе жыцьця. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          У Мэксыцы ва ўзросьце 87 гадоў памёр Габрыэль Гарсія Маркес -  знакаміты калюмбійскі пісьменьнік, журналіст, выдавец і палітычны дзеяч.
Некалькі дзён таму ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1982 году быў выпісаны са шпіталя ў горадзе Мэхіка, дзе ён лячыўся ад пнэўманіі й інфэкцыі мочапалавай сыстэмы.
Маркес зьяўляецца прадстаўніком літаратурнага кірунку „магічны рэалізм” і майстрам лацінаамэрыканскай і сусьветнай прозы XX стагодзьдзя.
Сярод найбольш вядомых твораў Маркеса – раманы „Сто гадоў адзіноты”, „Восень патрыярха” й „Палкоўніку ніхто ня піша”.
Разьвітаньне зь пісьменьнікам пройдзе 21 красавіка ў Палацы прыгожых мастацтваў у сталіцы Мэксыкі.
аз