Logo Polskiego Radia
Print

Апалчэнцы Славянска пакуль ня хочуць адпускаць замежных назіральнікаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2014 11:26
Затрыманыя - грамадзяне Нямеччыны, Даніі, Польшчы, Балгарыі й Чэхіі ды ўкраінскія афіцэры.

/

Апалчэнцы Славянска пакуль ня маюць намеру адпускаць замежных ваенных назіральнікаў, якія знаходзіліся на ўсходзе Ўкраіны, таму што лічаць іх "шпіёнамі", заявіў на брыфінгу ў Славянску прадстаўнік мясцовага апалчэньня .

Гэтак званы народны мэр Славянска Вячаслаў Панамароў паведаміў напярэдадні, што прыхільнікі фэдэралізацыі спынілі на адным з блёкпастоў аўтобус зь меркавана прадстаўнікамі АБСЭ, якіх суправаджалі ўкраінскія афіцэры. Паводле яго слоў, у затрыманым аўтобусе было 12 чалавек, у чатырох зь якіх апалчэнцы падазраюць афіцэраў ўкраінскага Генштаба. Астатнія, як мяркуецца, былыя й дзеючыя афіцэры з краін Эўропы. Па заяве ўкраінскага боку, яны працавалі ў адпаведнасьці зь Венскім дакумэнтам 2011 года аб мерах умацаваньня даверу й бясьпекі.
Паводле словаў кіраўніка часовага ўрада гэтак званай Данецкай Народнай Рэспублікі Дзяніса Пушыліна, які прыехаў на перамовы, апалчэнцы падазраюць затрыманых у шпіянажы "на карысьць НАТО". Паводле сьцьвярджэньня актывістаў, у аўтобусе знаходзіліся чатыры грамадзяне Нямеччыны, а таксама па прадстаўніку Даніі, Польшчы, Балгарыі й Чэхіі.

"У дэлегацыі таксама былі афіцэры Генштаба Ўкраіны", - заявіў Пушылін, адзначыўшы, што апалчэнцы маюць намер абмяняць іх "на нашых палонных". Пушылін таксама запэўніў журналістаў, што з затрыманымі абыходзяцца добра.

Паводле інфармацыі МЗС Украіны, 21 красавіка на паўднёвы ўсход краіны прыбыла чарговая шматнацыянальная група ваенных назіральнікаў АБСЭ пад кіраўніцтвам Нямеччыны. Яна зьмяніла нідэрляндзкую групу, якая працавала там з 12 красавіка. У пятніцу паведамлялася, што з групай была страчана сувязь у Данецкай вобласьці. Пазьней МУС Украіны заявіла, што аўтобус з 13 пасажырамі, сярод якіх было сем прадстаўнікоў АБСЭ і пяць прадстаўнікоў узброеных сіл Украіны, быў спынены невядомымі на ўездзе ў Славянск.

паводле korrespondent.net/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт