Захопленых ваенных інспэктараў АБСЭ ў Славянску паказалі прэсе
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.04.2014 15:54
Інспэктары місіі запэўнілі, што адчуваюць сябе добра, падчас затрыманьня не пацярпелі й не зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Foto: blogs.fco.gov.uk
Захопленых ваенных інспэктараў АБСЭ ў Славянску паказалі прэсе. Як паведамляе ў сацсетках адзін з польскіх журналістаў, які прысутнічаў на прэс-канфэрэнцыі, інспэктары місіі запэўнілі, што адчуваюць сябе добра, падчас затрыманьня не пацярпелі й не зьяўляюцца ваеннапалоннымі. «Мы - госьці Вячаслава Панамарова (самаабвешчанага мэра Славянска). Мы ня ведаем, калі нас адпусьцяць», - прыводзіць словы членаў місіі польскі журналіст.
Інспэктары таксама адзначылі, што калі самаабвешчаны мэр Славянска прапанаваў ім прыняць удзел у прэс-канфэрэнцыі, яны пагадзіліся, таму што хацелі, каб іх сем'і ўбачылі іх.
Раней Вячаслаў Панамароў заявіў, што хоча абмяняць ваеннапалонных інспэктараў на затрыманых раней сэпаратыстаў і свайго зьніклага намесьніка Ігара Перапечаенку, сувязь зь якім перарвалася нейкі час таму.
Прадстаўнікі місіі АБСЭ былі затрыманыя 25 красавіка: на ўезьдзе ў Славянск з боку Краматорска невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх знаходзіліся 7 прадстаўнікоў АБСЭ, 5 афіцэраў Генштаба Ўкраіны й вадзіцель транспартнага сродку.
паводле Русская служба Польского радио