“Роспатент” атрымаў заяўку на рэгістрацыю брэнда "Зялёныя чалавечкі"
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.05.2014 17:27
Заяўнік просіць замацаваць за ім брэнд "Зялёныя чалавечкі", выкананы стандартным шрыфтам кірыліцай".
Foto: dumskaya.net
foto: dumskaya.net
“Роспатент” атрымаў заяўку на рэгістрацыю брэнда "Зялёныя чалавечкі" ад аднаго індывідуальнага прадпрымальніка, паведамілі ў патэнтавым ведамстве. "Роспатент” атрымаў заяўку на рэгістрацыю таварнага знака на імя індывідуальнага прадпрымальніка Ігната Іванова. Заяўнік просіць замацаваць за ім брэнд "Зялёныя чалавечкі", выкананы стандартным шрыфтам кірыліцай", - удакладнілі ў ведамстве.
Паводле працэдуры, пасьля падачы заяўкі на рэгістрацыю брэндаў на працягу месяца патэнтнае ведамства праводзіць экспэртызу таварнага знака. Затым адбываецца экспэртыза заяўленага абазначэньня, у якой няма часовых абмежаваньняў. У сярэднім, паводле ацэнак экспэртаў, з моманту падачы заяўкі да выдачы рэгістрацыі (у выпадку прыняцьця станоўчага рашэньня) праходзіць каля года.
Тым часам нядаўна адна з чэскіх фірмаў, якая спэцыялізуецца ў ваеннай мініацюры, выпусьціла фігуркі “зялёных чалавечкаў”.
риа новости/вс