Крым: ФСБ затрымала польскага журналіста
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
17.05.2014 13:57
Затрыманьне адбылося ў рэстаране, дзе польскі журналіст знаходзіўся разам з сябрамі.
Замежны карэспандэнт польскай штодзёнкі “Gazeta Wyborcza” Вацлаў Радзівіновіч быў сёньня затрыманы ў Сімфэропалі ўзброенымі супрацоўнікамі ФСБ Расеі.
Затрыманьне адбылося ў рэстаране, дзе польскі журналіст знаходзіўся разам з сябрамі. У дадзены момант Радзівіновіч знаходзіцца ў пастарунку.
Пра гэта ён пасьпеў сам паведаміць рэдакцыі свайго выданьня, пасьля чаго тэлефонная размова была спыненая супрацоўнікамі ФСБ. Прычына затрыманьня журналіста невядомая.
Вацлаў Радзівіновіч – гэта шматгадовы карэспандэнт “GW” у Маскве. У Крыме ён знаходзіцца легальна, пры сабе ён мае дакумэнты зь візай. Інфармацыя пра яго затрыманьне ўжо перададзена ў МЗС Польшчы.
дг