Logo Polskiego Radia
Print

Пэнсыльванія легалізуе гей-шлюбы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2014 12:06
Гэта 19-ы штат Амэрыкі, які прызнае шлюб паміж асобамі аднаго полу.

/

Пэнсыльванія зьяўляецца чарговым амэрыканскім штатам, які легалізаваў аднаполыя шлюбы. Гэта адбылося ў выніку рашэньня фэдэральнага суду, які палічыў, што забарона гей-шлюбаў супярэчыць Канстытуцыі.

У абгрунтаваньні сваёй пастановы суд тлумачыў, што забарона аднаполых шлюбаў парушае канстытуцыйнае права геяў і лесьбіянак на роўнае стаўленьне да ўсіх грамадзянаў.

Пэнсыльванія зьяўляецца 19-м штатам Амэрыкі, які прызнае шлюб паміж людзьмі аднаго полу. У большасьці зь іх гэта адбылося ў выніку судовых рашэньняў. У 9 іншых штатах па гэтай справе надалей працягваюцца судовыя разьбіральніцтвы.

У Злучаных Штатах Амэрыкі падтрымка для шлюбаў геяў і лесьбіянак імкліва расьце. На дадзены момант 58 % амэрыканцаў ня маюць нічога супраць такіх саюзаў. У амэрыканскіх штатах, якія легалізавалі аднаполыя шлюбы, жыве 44 % насельніцтва ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт