Хосьні Мубарак прысуджаны да 3 гадоў турмы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.05.2014 12:11
                    
                                 
                
                
                    Разам зь ім да 4 гадоў былі прысуджаныя двое яго сыноў. 
                
                
                
                
               
                
                         
 
photo - EPA
  Хосьні Мубарак прысуджаны да трох гадоў турэмнага зьняволеньня за растрату дзяржаўнай маёмасьці. Апрача былога прэзыдэнта Эгіпту па тых жа абвінавачваньнях суд прысудзіў да чатырох  гадоў турмы двух яго сыноў. Усе трое былі асуджаныя за крадзеж каля 43 мільёнаў даляраў.
Сёньняшні прысуд выдадзены ў адным з двух працэсаў, узбуджаных супраць Хосьні Мубарака.
У мінулым годзе, пасьля працяглага арышту 86-гадовы Мубарак быў выпушчаны на волю й знаходзіўся ў шпіталі. Цяпер, верагодна, ён вернецца за краты.
аз