Logo Polskiego Radia
Print

Навуковы пікнік

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.05.2014 11:22
Сёньня ў Варшаве праходзіць Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтру навукі „Капэрнік”.
Навуковы пікнік Польскага радыёНавуковы пікнік Польскага радыёВолодимир Прядко


Пачалося мерапрыемства а 11-ай гадзіне раніцы і працягнецца да 20:00. Лейтматывам мерапрыемства сёлета абраны „Час”.

Вылучэньне ДНК трускаўкі, магчымасьці друку 3D, дасягненьні ў галіне робататэхнікі — гэта толькі некаторыя дасягненьні, зь якімі могуць пазнаёміцца аматары навукі на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Зацікаўленыя змогуць прайсьці паскораны курс пілятажу верталёту, наведаць інтэрактыўны тунэль часу або ўбачыць новыя вырашэньні, якія неўзабаве будуць выкарыстоўвацца пры вытворчасьці аўтамабіляў.

Агулам блізу тысячы паказаў у амаль 200 павілёнах. Наведваць можна таксама стэнд Польскага радыё.

Ганаровым патронам 18-га Навуковага пікніку зьяўляецца Прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ў Польшчы.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт