Польшча павялічыць выдаткі на абарону
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.06.2014 16:05
Пра гэта пасьля сустрэчы з Баракам Абамам заявіў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.
Польшча хоча падняць узровень фінансаваньня абароны краіны да 2% ВУП. Пра гэта Браніслаў Камароўскі заявіў пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.
Кіраўнік Польшчы падкрэсьліў, што ініцыятыва была ўзгоднена з урадам. Паводле Браніслава Камароўскага, гэта „рэальны крок”, які павінен заахвоціць іншыя краіны альянсу ісьці па польскім прыкладзе.
Прэзыдэнт адзначыў, што колькасьць фактычных выдаткаў на абарону будзе павялічвацца з эканамічным ростам.
Цяперашні ўзровень фінансавання абароны Польшчы складае 1,95% ВУП.
аз