Logo Polskiego Radia
Print

Польскі віцэ-прэм’ер з рабочым візытам у Турцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.06.2014 12:45
Януш Пехаціньскі пераконвае турэцкі бізнэс інвэставаць у Польшчы.

Віцэ-прэм'ер Януш Пехаціньскі пераконвае сёньня ў Анкары да большай прысутнасьці турэцкага бізнэсу ў Польшчы. Падчас візыту ў Турцыю міністра польскай экономікі суправаджаюць бізнэсмэны, а таксама прадстаўнікі розных арганізацый і ўстановаў, у тым ліку Польскага агенцтва інфармацыі й замежных інвэстыцый ці Нацыянальнай гандлёвай палаты і г.д.

Януш Пехаціньскі будзе размаўляць, між іншым, з турэцкім міністрам эканомікі, а таксама прыме ўдзел у Польска-турэцкім бізнэс-форуме. Палітык падкрэсьлівае, што турэцкая экономіка вельмі надзейная.

Януш Пехаціньскі: Турцыя - гэта эканамічная імпэрыя ў сваім рэгіёне. Краіна зь вялікім фінансавым патэнцыялам. Трэба памятаць пра тое, што ў гэтым рэгіёне разьмешчаныя важныя краіны-крыніцы паставак сыравіны, напрыклад, газу. Пад увагу бяруцца праекты будаўніцтва нафта- і газаправодаў з Поўдня, выкарыстаньне партоў і заахвочваньне турэцкага капіталу да інвэставаньня ў Польшчы.

Паводле дадзеных польскага Міністэрства эканомікі, Турцыя застаецца адным з асноўных партнэраў Польшчы на Блізкім Усходзе і ў Азіі. У 2013 годзе Турцыя займала 19 месца сярод краінаў, у якія палякі экспартуюць свае тавары ды на 20 у групе асноўных імпартэраў.

У гэтым годзе, Польшча й Турцыя сьвяткуюць 600-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт