Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы знойдзены рэшткі паўстанцаў 1830 году

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.07.2014 15:35
Адкрыцьцё зьдзейсьнілі будаўнікі ў горадзе Ліў. На месцы ўжо працуюць археолягі.

Спартовы клюб "Лівія" плянаваў пабудаваць дзіцячую пляцоўку непадалёк Крыжа памяці паўстанцаў, якія загінулі ў бітве за Ліўскія Масты ў красавіку 1831.

Польскія войскі сутыкнуліся зь сіламі фэльдмаршала Івана Дыбіча, які ў выніку быў вымушаны адступіць. Бой быў вельмі крывавы - загінула некалькі сотняў жаўнераў з абодвух бакоў. Крыж на месцы бітвы паставілі мясцовыя жыхары ў 1897-м годзе.

У 2014 годзе гарадзкія ўлады вырашылі перанесьці помнік. Падчас пераносін аб'екта будаўнікі знайшлі чалавечыя шкілеты. Было вырашана пачаць археалягічныя працы. Археоляг Адам Фаліс зазначыў, што пацьвердзіліся аповеды пра тое, што крыж стаяў на месцы пахаваньня загінуўшых паўстанцаў. На месцы пахаваньня былі знойдзены гузікі 20-ча пяхотнага палка, які падчас паўстаньня змагаўся з царскімі войскамі, - сказаў Фаліс.

У выніку знаходкі гарадзкі архітэктар загадаў правесьці поўныя археалягічныя дасьледаваньні. Яны будуць доўжыцца да канца ліпеня.

Навукоўцы спадзяюцца, што будуць далейшыя адкрыцьці. Спэцыялісты зазначаюць, што рэшткі паўстанцаў 1831-га году сустракаюцца вельмі рэдка, бо месцы іх пахаваньня не пазначаліся.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт