Logo Polskiego Radia
Print

Польшча скардзіцца ў Брусэль на расейскае эмбарга

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2014 16:52
Марэк Савіцкі: страты могуць перавысіць адзін мільярд эўра.
Источник: m.interia.pl

Польскае Міністэрства сельскай гаспадаркі накіруе ў Брусэль дакумэнт у сувязі з расейскiм эмбаргам на імпарт польскай садавіны й гародніны ў Расею.

У лісьце, накіраваным на адрас Эўракамісіі, польскі бок паведаміць пра страты польскіх фэрмэраў, прычынай якіх сталі эўразьвязаўскія санкцыі супраць Расеі.

Міністар Марэк Савіцкі лічыць, што страты могуць перавысіць адзін мільярд эўра.

Марэк Савіцкі: У гэтым дакумэнце мы інфармуем, якой рэакцыі Эўракамісіі чакае Польшча. Трэба выразна падкрэсьліць: эканамічныя санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам супраць Расеі, у першую чаргу ўдараюць па польскіх вытворцах агародніны й садавіны ды па спажыўцах у Расеі.

Марэк Савіцкі прызнаў, што Польшча ўжо некалькі месяцаў спадзявалася расейскага эмбарга.

Масква сьцьвярджае, што эмбарга на польскую гародніну й садавіну – гэта вынік пастаянных парушэньняў расейскіх фітасанітарных нормаў вытворцамі з Польшчы.

Аднак, на думку незалежных аглядальнікаў, эмбарга - гэта рэакцыя на абвешчаныя Эўразьвязам эканамічныя санкцыі супраць Расеі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт