Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія дыпляматы пакінулі Трыпалі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.08.2014 10:06
Беларускія дыпляматы эвакуяваныя з Трыпалі з-за абвастрэньня ваенна-палітычнай сытуацыі ў Лібіі.

/

Беларускія дыпляматы эвакуяваныя з Трыпалі з-за абвастрэньня ваенна-палітычнай сытуацыі ў Лібіі. "З улікам крайняга абвастрэньня ваенна-палітычнай сытуацыі ў Трыпалі прынята рашэньне аб часовай эвакуацыі ў Туніс супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Лібіі", - паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Пры гэтым у МЗС падкрэсьлілі, што амбасада працягне ажыцьцяўляць свае функцыі, уключаючы неабходныя кантакты зь лібійскімі ўладамі.
Пытаньне аб вяртаньні беларускай дыпмісіі ў Трыпалі будзе разгледжана з улікам далейшага разьвіцьця сытуацыі, адзначылі ў зьнешнепалітычным ведамстве.
"МЗС паўторна рэкамендуе беларусам устрымацца ад наведваньня Лібіі", - заявілі ў прэс-службе.
Расейскія інфармагенцтвы паведамілі, што беларускія й расейскія дыпляматы былі эвакуяаваныя з Трыпалі праз КПП "Рос-Ждзір".

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт