Logo Polskiego Radia
Print

У Гданьску стартавала 71-я па ліку велагонка Tour de Pologne

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2014 14:48
Першая велагонка Tour de Pologne адбылася ў 1928 годзе.
PAP/Adam WarżawaPAP/Adam WarżawaPAP/Adam Warżawa

У Гданьску стартавала 71-я па ліку велагонка Tour de Pologne. Сыгнал да старту даў экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса, які пражывае ў гэтым балтыйскім горадзе. Былы кіраўнік дзяржавы, дарэчы, сказаў, што часам таксама езьдзіць на ровары, але вельмі спакойна й на кароткія адлегласьці, бо не дазваляе ўзрост і здароўе.
Заўтра велагоншчыкі прыбудуць у Варшаву. У сувязі з гэтым будуць закрытыя для руху некаторыя вуліцы польскай сталіцы.
Tour de Pologne ў гэтым годзе адбываецца пад ганаровым патранатам Леха Валэнсы й прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Сёлета спаборніцтва прысьвечана 25-годзьдзю правядзеньня ў краіне першых пасьля вайны парлямэнцкіх выбараў, у якіх удзел прыняла антыкамуністычная апазыцыя.
Першая велагонка Tour de Pologne адбылася ў 1928 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт