У Супрасьлі пачаўся ІІ татарскі фэстываль
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
09.08.2014 17:00
Імпрэза будзе доўжыцца два дні.
Для наведвальнікаў падрыхтавана багатая праграма. Можна будзе ўзяць удзел у стральбе з лукаў, паглядзець выступ кавалерыйскага эскадрону ды скаштаваць страваў татарскай кухні.
Таксама будуць конкурсы на веданьне татарскай культуры ды гістарычныя лекцыі.
Фэстываль спалучаны з V Міжнародным турнірам коннай стральбы з луку польскіх татараў. Гэтае відовішчнае спаборніцтва патрабуе ад удзельнікаў дакладнасьці ды панаваньня над скакуном.
Фэстываль ды спаборніцтвы пройдуць на тэрыторыі стайні ў Супрасьлі.
Пачатак імпрэзы - сёньня й заўтра а 10 гадзіне.
ПР/юл