Logo Polskiego Radia
Print

Польскі касьцёл заклікае дапамагаць украінцам...

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.08.2014 16:00
Запрашаючы сем’і зь дзяцьмі на адпачынак.
Flickr/magrokr

Эпіскапат касьцёла ў Польшчы заклікаў вернікаў аказваць рэальную дапамогу жыхарам усходняй Украіны. Напрыклад, запрашаць бацькоў зь дзецьмі з ахопленых канфліктам тэрыторый на адпачынак у Польшчу.

Ксёндз Лешэк Крыжа зь Бюро дапамогі касьцёлу на Ўсходзе зазначае, што важны любы час, нават кароткі, праведзены здалёк ад вайны. Гэта дазволіць дзецям і бацькам з Данецка ды Луганска хоць на нейкі час забыць пра траўмы, дадаў сьвятар.

Асобы, якія хацелі б запрасіць да сябе на адпачынак сем’і з Украіны, могуць зьвяртацца у Бюро дапамогі касьцёлу на Ўсходзе.

З гэтай формы падтрымкі ўжо скарысталася некалькі тузінаў асобаў з Данбасу. Працягваюць прыходзіць польскія сем’і, якія гатовыя прыняць пад свой дах людзей з Украіны.

Гэта не адзіная форма падтрымкі ўкраінцаў з боку касьцёла ў Польшчы. Мясцовае аддзяленьне Caritas сабрала й перадала сродкі на дапамогу пацярпелым на Майдане ды на летнікі для 1300 дзяцей з Украіны.

З сакавіка праходзіць сумесная акцыя з Польскай поштай “Сям’я - сям’і”, дзякуючы якой палякі могуць высылаць бясплатна перадачы з харчаваньнем ды адзежай для ўкраінцаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт