Яцанюк: спачатку выслалі бандытаў, а цяпер ваду й соль
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.08.2014 16:13
Расейцы павінны паставіць 300 Камазаў, каб „забраць сваіх бандытаў”, - кажа прэм’ер Украіны.
Premier Ukrainy Arsenij Jaceniuk, foto: EPA/SERGEY DOLZHENKO
Украіна можа прыняць гуманітарную дапамогу толькі ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа, сказаў Арсеній Яцанюк. Кажучы пра калёну расейскіх грузавікоў, якія паводле расейцаў вязуць гуманітарную дапамогу для Ўкраіны, прэм’ер-міністар заявіў, што „ўзровень расейскага цынізму ня ведае межаў”.
Падчас паседжаньня ўкраінскага ўрада Арсеній Яцанюк сказаў, што Ўкраіна можа прыняць любую форму гуманітарнай дапамогі, але выключна ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права й выключна ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа.
„Спачатку яны высылалі сюды танкі, тэрарыстаў, бандытаў, якія стралялі па ўкраінцах, а цяпер пастаўляюць ваду й соль”, - сказаў Яцанюк.
Ён дадаў, што расейцы павінны паставіць 300 Камазаў, каб „забраць сваіх бандытаў”. Тады не было б ніякай неабходнасьці пасылаць гуманітарную дапамогу, дадаў кіраўнік украінскага ўраду.
аз