Рауль Хаджымба абвясьціў пра перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.08.2014 11:39
Эўразьвяз не прызнае вынікі выбараў у Абхазіі.
Адзін зь лідараў абхаскай апазыцыі Рауль Хаджымба заявіў аб сваёй перамозе на пазачарговых выбарах прэзыдэнта, спасылаючыся на папярэднія дадзеныя ўчастковых камісій.
Прыхільнікі Хаджымбы пачалі сьвяткаваць яго перамогу на вуліцах Сухума.
Інфармацыю аб тым, што на выбарах лідыруе Хаджымба, пацьвердзілі ў штабе яго суперніка Аслана Бжаніі.
У той жа час кіраўнік ЦВК Абхазіі Батал Табагуа заявіў, што пакуль дадзеныя з участковых камісій не паступалі, і папярэднія вынікі выбараў стануць вядомыя пазней.
За пасаду прэзыдэнта Абхазіі змагаліся чатыры кандыдаты - адзін з лідараў апазыцыі Рауль Хаджымба, выконваючы абавязкі кіраўніка Службы дзяржаўнай бясьпекі Аслан Бжанія, выконваючы абавязкі кіраўніка Мінабароны рэспублікі Мераб Кішмарыя й былы міністр унутраных спраў Леанід Дзяпшба.
Выбары праходзілі ў нядзелю на 154 выбарчых участка ў 33 акругах. Яўка, па папярэдніх дадзеных, склала каля 70%.
Эўразьвяз вынікаў выбараў у Абхазіі не прызнае.
У чэрвені былы прэзыдэнт Абхазіі Аляксандр Анкваб сышоў у адстаўку пад ціскам апазыцыі, якая запатрабавала правядзеньня палітычных рэформаў, у тым ліку абмежаваньня паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.
Абхазія абвясьціла ў аднабаковым парадку сваю незалежнасьць ад Грузіі ў 1993 годзе. Згодна з рэзалюцыяй Генэральнай Асамблеі ААН, Абхазія зьяўляецца часткай Грузіі.
lenta.ru/аз