Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не прызнае вынікаў выбараў у Абхазіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2014 16:33
Пра гэта ў сваёй заяве паведамляе польскае МЗС.
Foto: polskieradio.pl

Польшча не прызнае вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Абхазіі. Польскае МЗС выступіла з заявай, у якой нагадвае, што польская дзяржава падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі.

Абхазія, дзе жыве чвэрць мільёна жыхароў, гэта збунтаваны рэгіён Грузіі. Ейную незалежнасьць прызнае Расея й некалькі іншых краінаў.

Паводле МЗС Польшчы, арганізацыя „гэткага віду мерапрыемстваў”не спрыяе зьбліжэньню пазыцый бакоў, якія ўдзельнічаюць у канфлікце ў Грузіі ды не набліжае пэрспэктывы яго рашэньня.

Учорашнія выбары выйграў Рауль Хаджымба. Ён лічыцца моцна прарасейскім палітыкам.

Раней Хаджымба займаў пасаду: віцэ-прэзыдэнта, прэм'ер-міністра й міністра абароны Абхазіі. Ён скончыў савецкую школу КДБ у Менску. Мае званьне генэрала.

На выбарах Рауль Хаджымба перамог трох іншых кандыдатаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт