Макей прыляціць у Варшаву
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.08.2014 17:09
Пра ўчорашнi саміт у Менску ён будзе размаўляць з Радаславам Сікорскім.
У другой палове дня ў Варшаву прыбудзе міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей. Ён сустрэнецца зь кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім.
палітыкі будуць размаўляць пра вынікі ўчорашняй сустрэчы ў Менску, прысьвечанай Украіне, - сказаў Сікорскі.
Радаслаў Сікорскі: Празь некалькі гадзінаў тут у Варшаве пра падрабязнасьці саміту мне паведаміць міністар замежных справаў Беларусі. Спадзяюся, што мы абмяркуем як справы датычныя Ўкраіны, так і двухбаковыя адносіны. Падчас украінскага крызысу з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам размаўляў прэм’ер Дональд Туск. Мы працягваем гэты польска-беларускі дыялёг па справе нашга рэгіёну.
Падчас саміту ў Менску адбылася сустрэча паміж прэзыдэнтамі Расеі ды Ўкраіны. Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка прадставілі свае пазыцыі, хоць ніякія канкрэтныя рашэньні не былі прынятыя.
аз