Полька стала камісарам ЭЗ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.09.2014 14:02
                    
                                 
                
                
                    Эльжбэта Бянькоўска будзе адказваць за прамысловасьць, прадпрымальніцтва, малы й сярэдні бізнэс. 
                
                
                    
                         Фота: mrr.gov.pl.PAP
Фота: mrr.gov.pl.PAP
                     
                
                
                
               
                
                         
 
Фота: mrr.gov.pl.
  - Гэта каманда пераможцаў, - так  пра новы склад Эўрапейскай камісіі сказаў яе кіраўнік Жан-Клёд Юнкер. Сёньня ў Брусэлі ён назваў прозьвішчы новых камісараў і прадставіў іх паўнамоцтвы.
Калі склад камісіі адобрыць Эўрапарлямэнт, ворган выканаўчай улады Эўразьвязу пачне працу з 1 лістапада. Тэрмін паўнамоцтваў Эўракамісіі закончыцца ў 2019 годзе.
У новай камісіі будуць засядаць пяць былых прэм'ер-міністраў, чатыры віцэ-прэм'еры, 19 былых міністраў, 7 экс-камісараў і 8 былых дэпутатаў Эўрапарлямэнта.
Полька Эльжбэта Бянькоўска стала камісарам па справах унутранага рынку, прамысловасьці, прадпрымальніцтва й малога ды сярэдняга бізнэсу.
Структура новай камісіі была зьменена ў параўнаньні зь цяперашняй. Напрыклад, фінансавыя паслугі былі вылучаныя з паўнамоцтваў камісара па ўнутраным рынку. Замест гэтага ён будзе дадаткова адказваць за прамысловасьць і справы малога й сярэдняга бізнэсу.
аз