Logo Polskiego Radia
Print

Польшча здабыла газавага саюзьніка ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2014 16:30
Лісабон падтрымаў Варшаву ў намаганьні скараціць залежнасьць ад расейскага газу.
Bronisław Komorowski i Anibal Cavaco SilvaBronisław Komorowski i Anibal Cavaco Silvafoto: prezydent.pl

Гэта вынік першага дня сустрэч у рамках Групы Arraiolos, якія адбываюцца ў партугальскай Бразе.

Іншымі важнымі тэмамі нефармальных размоў стала сытуацыя ва Ўкраіне ды энэргетычная бясьпека Эўропы. З польскага боку ў размовах бярэ ўдзел прэзыдэнт краіны Браніслаў Камароўскі. Польскі лідар навязаў узорныя адносіны з партугальскім кіраўніком Анібалам Сільвам. Камароўскі падтрымаў ідэю, каб Партугалія стала эўрапейскімі варотамі для паставак газу зь іншых кантэнэнтаў, каб Эўразьвяз змог вызваліцца ад газавай залежнасьці ад Масквы.

Гэта працяг чэрвеньскай ініцыятывы Варшавы, Лісабону і Мадрыду, якія прадставілі эўрапейскім партнэрам альтэрнатыўныя крыніцы блакітнага паліва.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт