Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрн KGHM адкрыў шахту медзі ў Чылі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2014 16:31
Цягам 20 гадоў шахта „Сьера Горда” павінна здабыць 220 тыс. тон медзі й 60 тыс. унцый золата.
KGHM's Sierra Gorda mine Photo courtesy: KGHM press materialsKGHM's Sierra Gorda mine Photo courtesy: KGHM press materials

Міністэрства замежных спраў Польшчы спадзяецца значнага росту польскіх інвэстыцый у Паўднёвай Амэрыцы. Учора ўвечары ў Чылі афіцыйна была запушчана шахта медзі, якую польскі канцэрн па вытворчасьці медзі KGHM Polska Miedź SA пабудаваў сумесна зь японскім інвэстарам. Кошт інвэстыцыі склаў каля 4 мільярдаў даляраў.

„Прасоўваньне Польшчы пры нагодзе інвэстыцыі KGHM у Чылі стварае рэальныя пэрспэктывы для фірмаў транспартнай, тэлекамунікацыйнай ці харчовай галінаў”, - лічыць віцэ-міністар замежных спраў Катажына Кацпэрчык.

Шахта KGHM у Чылі - гэта найбуйнейшая польская інвэстыцыя за мяжой. Тры гады таму польскі канцэрн за 9 млрд злотых набыў канадзкае горназдабываючае прадпрыемства „Quadra”, якое валодала, між іншым, ліцэнзіямі на здабычу руды ў Чылі.

На працягу бліжэйшых 20 гадоў шахта „Сьера Горда” павінна здабываць у сярэднім 220 тысяч тон медзі й каля 60 тысяч унцый золата ў год.

KGHM зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам медзі ў Эўропе й найбуйнейшым вытворцам срэбра ў сьвеце. У канцэрне працуе 18 тысяч чалавек. Кожны год ён вырабляе 560 тысяч тонаў медзі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт