Logo Polskiego Radia
Print

Латышы выбіраюць парлямэнт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.10.2014 14:00
Выбары праходзяць пад знакам вайны ва Ўкраіне.
Wikipedia/Julo

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 6 раніцы. Галасаваньне будзе доўжыцца да 19 гадзіны.

У перадвыбарных апытаньняў перамагаюць пракрамлёўская сацыял-дэмакратычная партыя «Згода» і права-цэнтрысцкая партыя «Адзінства». Гэтая партыя перамагла на папярэдніх выбарах, але ва ўрад не ўвайшла, бо ніхто не хацеў быць зь ей у кааліцыі. На «Згоду» зьбіраюцца галасаваць 17% латышоў. «Адзінства» падтрымлівае 13-20% рэспандэнтаў.

Права-цэнтрысцкая кааліцыя ставіць на эўрапейскія каштоўнасьці, сацыял-дэмакраты лічаць, што найлепшым для Латвіі быў бы Ўладзімір Пуцін. Гэткія словы прагучалі з вуснаў прадстаўніка «Згоды» мэра Рыгі Ніла Ўшакова падчас візыту ў Маскву. Яны выклікалі хвалю крытыкі ў Латвіі ды ўзмацнілі перасьцярогі наконт будучыні краіны на фоне агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Прадстаўнікі Крамля неаднаразова заяўлялі, што маюць намер бараніць «этнічных рускіх», што пражываюць у Латвіі. Расейскамоўная меншасьць складае тут блізу 40%.

Латвійскія палітыкі асьцерагаюцца, што яны стануць аб'ектам нападу з боку Масквы падчас старшынства ў ЭЗ, якое пачнецца 1 студзеня 2015 года.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт