Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: страйк машыністаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2014 15:53
Сёньня можа быць адклікана нават каля 70% цягнікоў.

photo
photo - EPA/MAURITZ ANTIN (arch)

У выніку пратэстацыйнай акцыі машыністаў у Нямеччыне з раніцы фіксуюцца сур'ёзныя праблемы з чыгуначным транспартам. У сваю чаргу, на заўтра свой пратэст абвясьцілі пілётаў авіякампаніі „Germanwings”.

З-за сёньняшняга страйку машыністаў нямецкая чыгунка была вымушана сур'ёзна абмежаваць колькасьць маршрутаў. Паводле агульных ацэнак, да канца дня будуць адкліканыя нават каля 70% цягнікоў.

У сваю чаргу, страйк нямецкіх пілётаў пачнецца заўтра апоўдні. Акцыя пратэсту будзе працягвацца да канца дня й ахопліваць усе нямецкія аэрапорты.

„Germanwings” - гэта даччыная кампаніяй „Lufthansa Group”, якая абслугоўвае, у асноўным, унутраныя й эўрапейскія рэйсы.

Заўтрашні страйк - гэта чарговы этап барацьбы за пэнсійныя прывілеі для пілётаў кампаніі „Lufthansa Group”.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт