Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанская мэдсястра вылечылася ад ліхаманкі Эбола

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2014 12:08
Заўтра жанчына пройдзе паўторны аналіз, які выкажа ці можна лічыць яе здаровай.

Гішпанская мэдсястра, хутчэй за ўсё, вылечылася ад ліхаманкі Эбола. Найноўшыя абсьледаваньні не пацьвярджаюць наяўнасьці віруса ў ейным арганізме.

Тэрэза Рамэра знаходзіцца ў бальніцу з 6 кастрычніка. Яна была першым чалавекам, які заразіўся сьмяротным вірусам па-за Афрыкай.
Мэдсястра павінна будзе прайсьці паўторны аналіз, і калі ён таксама будзе нэгатыўны, можна будзе лічыць яе цалкам здаровай.

Тэрэза Рамэра заразілася вірусам Эбола ў бальніцы ў Мадрыдзе. Яна даглядала двух каталіцкіх місыянэраў, што захварэлі ліхаманкай Эбола ў Афрыцы. Абодва яны памерлі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт