Кантроль на межах Шэнгенскай зоны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.10.2014 15:45
Праверкі павінны абмежаваць прыток нелегальных імігрантаў.
Працягваецца другі тыдзень кантролю на межах Шэнгенскай зоны ў рамках апэрацыі „Моs Maiorum”.
У гэтым часе памежныя пераходы, аўтобусныя прыпынкі й чыгуначныя станцыі ў 26 краінах знаходзяцца пад асаблівым наглядам тысяч паліцыянтаў. Праверкі павінны абмежаваць прыток нелегальных імігрантаў у сяброўскія краіны, а таксама прычыніцца да распрацоўкі арганізаваных злачынных груп, якія займаюцца гандлем людзьмі.
Мігранты, якія ня маюць адпаведных дакумэнтаў, могуць быць дэпартаваныя на радзіму або арыштаваныя.
Каардынацыяй акцыі займаецца італьянскае Міністэрства ўнутраных спраў пры супрацы з „Frontex”, то бок эўразьвязаўскім агенцтвам, якое адказвае за супрацоўніцтва на зьнешніх межах супольнасьці.
Апэрацыя будзе працягвацца да 26 кастрычніка. Вынікі будуць абмяркоўвацца дзяржавамі-сябрамі ў першай палове сьнежня.
Паводле агульных ацэнак, на тэрыторыі Эўразьвязу прабывае ад 150 да 450 тысяч нелегальных імігрантаў. Многія зь іх гэта бежанцы з краін, ахопленых узброенымі канфліктамі.
аз