Logo Polskiego Radia
Print

Apple стала самай дарогай гандлёвай маркай (сьпіс кампаній)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.11.2014 19:11
Канцэрн ацэнены ў 124 млрд. 200 млн. даляраў ЗША.
Flickr/CLU_ISS

Apple стала самай дарогай гандлёвай маркай паводле вэрсіі Forbes.
Амэрыканскі часопіс апублікаваў штогадовы рэйтынг самых дарагіх брэндаў сьвету.
Першую тройку ў сьпісе займаюць карпарацыі, зьвязаныя з IT-індустрыяй. Лідарам года сярод самых дарагіх гандлёвых марак стала Apple, якую ў Forbes ацанілі ў 124 млрд. 200 млн. даляраў, а рост кошту брэнда за год склаў 19%.
Імклівыя продажы iPhone і іншай тэхнікі фірмы, а таксама прагнозы продажаў непасрэдным чынам адбіліся на паказчыках кампаніі ў гэтым годзе.
Другое месца Forbes прысудзіў Microsoft, ацаніўшы кошт карпарацыі ў 63 млрд. даляраў. Трэцяе месца заняла кампанія Google з паказчыкам у 56 млрд. 600 млн. даляраў. На чацьвёртым месцы - Coca-Cola (56 млрд. 100 млн.), на пятым - IBM (47 млрд. 900 млн.).
Карэйскі тэхналягічна-прамысловы гігант Samsung заняў восьмае месца пры кошце брэнду каля 35 млрд. даляраў. Intel заняў 13-е месца, а Facebook разьмясьціўся на 18-й пазыцыі.
Нагадаем, нядаўна кампанія Apple прэзэнтавала iPhone 6 і iPhone 6 Plus.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт