Logo Polskiego Radia
Print

Вынікі выбараў абвесьцяць увечары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2014 12:22
Падлік выбарчых бюлетэняў зацягваецца з-за перабояў у працы інфарматычнай сыстэмы.

Афіцыйныя вынікі мясцовых выбараў, якія прайшлі ў Польшчы ў нядзелю 16 лістапада, праўдападобна, будуць абвешчаны сёньня ўвечары. Пра гэта паведаміў сябра Дзяржаўнай выбарчай камісіі судзьдзя Ўладзімір Рымс.

У цяперашні час камісія працуе над падлікам выбарчых бюлетэняў. Як заявіў сакратар камісіі Казімеж Чапліцкі, большасьць тэрытарыяльных выбарчых камісіяў узнавіла падлік галасоў сёньня раніцай.

Нагадаем, падлік выбарчых бюлетэняў у некаторых рэгіёнах краіны зацягваецца з-за перабояў у працы інфарматычнай сыстэмы падліку галасоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт